Гродзенскі «Нёман», адолеўшы салігорскі «Шахцёр», выйшаў у фінал адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі, паведамляе «Прессбол».
«Нёман» — «Шахцёр» — 4:3 (авертайм) (1:1, 1:1, 1:1, 1:0)
Вынік серыі — 4:1.
У фінальнай серыі «Нёман» сустрэнецца са жлобінскім «Металургам».
У мінулым годзе гэтыя ж каманды таксама гулялі ў фіналеплэй-оф і серыю выйграў «Металург» 4:2.
«Нёман» апошні раз быў чэмпіёнам краіны ў 2001 г., а тры апошнія гады гуляў у фіналах, але беспаспяхова.
Матчы фінальнай серыі пройдуць 27, 28, 31 сакавіка, 1 красавіка, і калі спатрэбіцца, 3, 5 і 7 красавіка.