Бел-чырвона‑белы сцяг быў узьняты 7 жніўня, а палове на шостую, у цэнтры Віцебска на мачце антэны «МТС», якая замацаваная на даху Цэнтральнага статыстычнага ўпраўленьня Віцебскай вобласьці, што на вуліцы Леніна. Ён пралунаў над горадам паўгадзіны. А потым быў зьняты пры дапамозе пажарнай машыны.

Паводле зьвестак інтэрнэт-сайту «Народныя навіны Віцебску», міліцыя затрымала побач з будынкам ЦСУ маладога хлопца 18 гадоў, якога лічыць за легендарнага Мірона. Аднак жа першы сьцяг у Лёзна быў вывешаны Міронам больш за 11 гадоў таму.

Народныя навіны Віцебску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0