Першы ў Беларусі ўніверсам чакаюць вялікія перамены. Менш чым праз год, у пачатку 2014-га, універсам «Фрунзенскі» плануецца знесці. На яго месцы збіраюцца пабудаваць вышынны шматфункцыянальны комплекс, паведамілі ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна.
Гандлёваму прадпрыемству, размешчанаму на праспекце Пушкіна, споўнілася 38 гадоў. У 1975 годзе яно стала першым у БССР і трэцім у СССР універсальнай харчовай крамай самаабслугоўвання.
Сёння тут працуе больш за 100 чалавек.
Мяркуецца, што шматпавярховы будынак захавае брэнд «Фрунзенскі».