Беларусь пагасіла запазычанасьць за расейскі газ, паведаміў РІА «Новости» ў сераду афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў.

Як патлумачыў Купрыянаў. цяпер беларуская кампанія абавязаная пералічаць плацяжы штомесяц у поўным аб’ёме не пазьней за 23 дзень наступнага месяца.

Сума запазычнасьці «Белтрансгазу» складала каля 460 мільёнаў даляраў.

Паводле РИА Новости

«А далей мы выходзім на 100‑працэнтную аплату газу. Нам гэта будзе складана. Але гонар, годнасьць і рэпутацыя нашай краіны павінны быць вышэй за ўсё», — падкрэсьліў у аўторак віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Ўладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0