Сям'я Парэцкіх мае трохпакаёвую кватэру ў чатырохпавярховым кааператыўным доме.
Гэта побач з прыгожым Хай Паркам.
Побач вулiца Блур з крамамі.
Як і большасці падобных шматпавярховікаў, у доме, дзе жывуць Парэцкія, ёсць супольная пральня.
У Парэцкіх трое дзяцей.
На кухонным стале стаяць коцікі.
Малыя дурэюць аднолькава ва ўсім свеце.
Уваход у пад'езд.
Над ганкам - канадскі сцяг.
Набярэжная, возера Антарыа - за 10 хвілін ад хаты.
Недалёка прыпынак трамвая.
Паштовыя скрыні ў пад'ездзе - усё чысцюткае.
Побач возера з лебедзямi.
Сярэднi Пятрусь яшчэ адпачывае.
У гасцёўні.
У дзіцячым пакоі.
Сафія ў калідоры.
Усе разам.
Хол пад'езда.
Аляксей Парэцкі нарадзіўся ў Мінску, у сям’і супрацоўніка Філармоніі. Скончыў Інстытут культуры, працаваў y Прэзідэнцкай бібліятэцы Дома ўрада. Падчас навучання ў інстытуце выйграў грант на навучанне ў ЗША, дзе скончыў універсітэт Святога Яна па спецыяльнасці «бібліятэчныя і інфармацыйныя тэхналогіі». З 2002 у Канадзе. Працуе ў буйной страхавой кампаніі інфармацыйным аналітыкам, паралельна навучаецца ў
Вольга нарадзілася ў Мінску, скончыла БДУ па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура». Хобі — каліграфія. Пасля заканчэння крыху працавала настаўніцай у школе, потым бухгалтаркай у прыватнай фірме. У Канадзе з 2007. Хатняя гаспадыня.
Аляксей: «У Канаду трапіў ужо пасля заканчэння ўнівера ў
Вольга: «За межы краіны я не збіралася. Я наагул не авантурная. Мне патрэбна ўсё дакладна ўзважыць — за, супраць. Дый Беларусь вельмі люблю. Але з Аляксеем удалося хутка» (смяецца).
Сям’я жыве ў чатырохпавярховым будынку у вельмі прыгожым месцы пад назвай Лебядзіная вёска ў раёне Хай-парка. Такая ціхая затока непадалёка ад сэрца горада, Даўнтаўна. Да возера Антарыа — 8–10 хвілін пешшу, да парка — столькі ж. Да вядомай вежы СN Tower — таксама недалёка. Крам паблізу няма, але гэта не праблема — некалькі хвілін на машыне — і ты на вуліцы Блур, на якой крам на любы густ.
Аляксей: «Жывём тут 4 гады. Будынак кааператыўны. Гэта значыць, няма ўласніка. Людзі, якія жывуць тут у кватэрах, плацяць іпатэку за будынак, а калі выплацяць, прыблізна праз паўтара года, то будуць плаціць толькі за абслугоўванне. Але набыць кватэру ва ўласнасць не ўдасца. Вось такі кааператыў. Якая карысць? Звычайна ў гэтым раёне трохпакаёвыя кватэры як у нас (дзве спальні і гасцёўня), каштуюць 1300–1400 даляраў за месяц, а то і болей. Мы плацім 900. Ёсць і гараж у суседнім будынку.
Вольга: «Ёсць некалькі будынкаў паблізу, таксама кааператыўныя, дзе кватэру набыць можна. У Канадзе варыянтаў з жытлом шмат».
Бацькі цяпер не працуюць, бо трое малых, якія нарадзіліся ўжо ў Канадзе, патрабуюць штохвіліннай увагі.
Вольга: «Калі нарадзіўся Паўлік, Аляксей афіцыйна пайшоў у аплачаны адпачынак па доглядзе за дзіцём, бо ён працаваў і мог атрымліваць грошы па страхоўцы. Я тут не працавала, толькі падпрацоўвала. Трэ’ было дзецьмі займацца».
Аляксей: «Так, я ў дэкрэце (смяецца). Атрымліваю фінансавую дапамогу ад дзяржавы, плюс на дзяцей грошы даюць. З усімі выплатамі атрымліваецца 2500 на месяц. Гэта менш, чым я атрымліваў на працы, але жыць можна. Калі дадаць яшчэ пазыку, якую я атрымаў на навучанне ў
Яны хаця і з’ехалі з Беларусі, але не выключаюць, што калісьці вернуцца, бо pадзіма заўсёды ў сэрцы. Паміж сабой імкнуцца размаўляць
Аляксей: «Я вельмі сумую па доме, і мы не пакідаем надзеі вярнуцца ў Беларусь. Але не пры цяперашняй уладзе і эканамічным становішчы. У Канадзе атрымліваецца быць самому сабе гаспадаром, чаго не скажаш пра Беларусь. Амерыка навучыла мяне
Вольга: «Вядома, бракуе родных, але з малымі не засумуеш. Дый беларусы з нашага грамадскага цэнтра не дадуць засумаваць (смяецца). Дзякуй Богу, што ёсць месца ў Таронта, дзе можна пачуць беларускую мову, паўдзельнічаць у мерапрыемствах, карацей, духоўна адпачыць».
Жадаем усім беларусам здароўя, болей усмешак, каб і на Бацькаўшчыне людзі хутчэй адчулі сапраўды вольнае паветра. Жыве Беларусь!
* * *
А яшчэ Аляксей Парэцкі спявае ў беларускім хоры Таронта «Яваровы людзі». На гэтым відэакліпе ён сядзіць пасярэдзіне, з двума дзецьмі на руках:
Расказвайце таксама пра сваё жыццё-быццё, дасылайце фоты.