Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрыманы 24-гадовы жыхар сталіцы, які нідзе не працуе. Ён падазраецца ў махлярскіх дзеяннях.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у інтэрнэце малады чалавек знайшоў аб’яву аб продажы планшэта. Па тэлефоне ён дамовіўся з прадаўцом аб цане ў 400 долараў і аб сустрэчы. Агледзеўшы тавар, малады чалавек заявіў, што гатовы купіць планшэт, але беларускіх грошай няма, ёсць толькі расійскія, і паказаў 15.000 рублёў РФ (3 купюры па 5.000 рублёў). У эквіваленце сума складала паўтысячы долараў, таму вырашылі, што прадавец дасць пакупніку здачу 1,1 мільёна беларускіх рублёў. Пасля ажыццяўлення здзелкі пакупнік паехаў, прадавец пайшоў абменьваць валюту.

Аднак пры абмене мужчыну растлумачылі, што расійскія купюры 1992 года выпуску ўжо не з’яўляюцца плацежным сродкам. Зразумеўшы, што стаў ахвярай падману, прадавец гаджэта звярнуўся з заявай у міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС устанавілі асобу зламысніка і затрымалі яго. Правяраецца датычнасць затрыманага да іншых злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?