23 сакавіка, субота, ладзіцца традыцыйная (шостая!!!) Гарадзенская дыктоўка.

Гэта выдатная нагода сустрэцца, пабачыць, што ўсе мы жывыя-здаровыя, не здаліся і робім цікавыя справы. Запрашаем усіх тых, хто чэрпае з беларускай мовы энергію да жыцця!

Гэтым разам Гарадзенскую дыктоўку чытае знакаміты настаўнік і краязнаўца Алесь Белакоз. Дыктоўка прысвячаецца 150-й гадавіне з часу вызвольнага Паўстання 1863 года.

Адрас: 23 сакавіка (субота), а 12.00, Гродна, Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Усім падарункі ад арганізатараў! :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?