Фота — ais.by

Нафтагазавая кампанія «Ітэра» выступіць забудоўнікам тэрыторыі новага бізнэс-раёну ў Менску. Агульны аб'ём расейскіх інвэстыцый у будаўніцтва «Менск‑Сіці» ацэньваюцца ў 30 мільярдаў даляраў.

На тэрыторыі плошчай больш як 300 гектараў, дзе цяпер месьціцца аэрапорт «Менск‑1» і Менскі авіярамонтны завод, плянуецца ўзьвесьці 80‑павярховую вежу і жылыя кварталы на 38 тысяч чалавек. Працы мусяць пачацца ў 2009 годзе.

Апроч таго, праект прадугледжвае разьмяшчэньне пасольстваў і консульстваў, грамадзкага цэнтру, гасьцініц, гандлёвых цэнтраў і забаўляльных комплексаў.

«Менск‑Сіці» будзе большым за «Маскву‑Сіці» ў некалькі разоў. Для параўнаньня, плошча будоўлі ў Маскве складае 60 гектараў, а інвэстыцыі дасягнуць 10 мільярдаў даляраў.

Паводле Lenta.ru з спасылкай на The St.Petersburg Times

Лічба настолькі вялікая, што выклікае недавер.

«Гэта можа быць плата за палітычную і эканамічную падтрымку беларускай адміністрацыі з боку бізнэс-колаў, блізкіх да мэра Масквы Лужкова і кіраўніка «Ітэры» Макарава».
МБ. Пабудову «Менск-Сіці» аддаюць «Ітэры»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0