Асцярожна, хіпі! — Архіўныя карыкатуры з савецкага «Вожыка»
Субкультурная моладзь вачыма савецкай прапагады.
Субкультура хіпі з’явілася ў Злучаных Штатах і Вялікабрытаніі ў сярэдзіне
Хутка хіпі так намулялі вока партыйным работнікам, што з імі пачалі змагацца не толькі паліцэйскімі (аблавы, збіццё, прымусовая стрыжка), але і ідэалагічнымі сродкамі. Орган ЦК КПБ, часопіс «Вожык», ледзь не ў кожным нумары публікаваў карыкатуры і фельетоны пра моладзь, што збочыла з правільнай дарогі.
Ніжэй падаем некалькі карыкатур з падшывак «Вожыка» за 1970–1972 гады. Хіпі на іх выглядаюць даволі спецыфічна. Яны хуліганы, п’яніцы, абібокі, неахайныя, практыкуюць стыль «унісэкс» (аднолькава доўгія ў дзяўчат і хлопцаў валасы, мешкаватыя швэдры, расклёшаныя джынсы), не шануюць старэйшых, вылучаюцца «нізкапаклонствам перад Захадам» і слухаюць жахлівую музыку.
Праз 40 гадоў гэтыя выявы выглядаюць нібыта бясконца далёкімі. Цяпер можна адрошчваць валасы любой даўжыні, насіць метровыя клёшы, рабіць пірсінг дзе заўгодна і татуявацца ва ўсе колеры вясёлкі. Але метады працы «гумарыстаў» з «Вожыка» штосьці нагадваюць.
Каментары