Два затрыманыя ў Віцебску актывісты Партыі БНФ — Леанід Аўтухоў і Канстанцін Смолікаў — знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, суд над імі пройдзе 25 сакавіка,паведаміў віцебскі праваабаронца Леанід Свецік.
Аўтухоў і Смолікаў былі затрыманыя сёння ў гандлёвым цэнтры "Эвіком", дзе яны раздавалі ўлёткі з запрашэннем прыйсці на мітынг 25 сакавіка з нагоды гадавіны абвяшчэння БНР. Актывістаў даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска.
Дагэтуль невядома, што ім інкрымінуюць. Як паведаміў Свецік,
пасля затрымання машына актывістаў была надгледжаная, у іх канфіскавалі друкаваныя матэрыялы.Як мяркуе праваабаронца, адміністрацыйныя пратаколы, хутчэй за ўсё, будуць складзены за незаконнае распаўсюджанне друкаванай прадукцыі ці дробнае хуліганства.
Нагадаем,
на мінулым тыдні Віцебскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні двух масавых мерапрыемстваў, заяўленых мясцовымі дэмсіламі на 25 сакавіка з нагоды Дня Волі.
0
0
0
0
0
0