22 сакавіка 2013 года ля Камароўскага рынка апазіцыйныя палітыкі і актывісты раздавалі ўлёткі да Дня Волі. Сярод іх — лідар партыі АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, Уладзімер Лемеш («Еўрапейская Беларусь») і Зміцер Кавалгін («Маладыя дэмакраты»).

Супрацоўнікі міліцыі не заміналі распаўсюджваць ўлёткі. Аднак праверылі і перапісалі дадзеныя ў журналістаў «Нашай Нівы». Падчас гэтага іх пачаў здымаць на мабільны тэлефон Зміцер Кавалгін. Міліцыянеры загадалі хлопцу спыніць запіс. Аднак той не пагадзіўся, сказаўшы, што мае поўнае права на здымку. У выніку яго дадзеныя таксама перапісалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?