Чамадан з медыкаментамі і кардыястымулятарам укралі ў грамадзяніна Беларусі ў цэнтры Вільні,
паведамляе літоўская газета «Рэспубліка».

Пацярпелы звярнуўся ў сталічную паліцыю і паведаміў, што без лекаў і стымулятара яго жыццю пагражае небяспека.

Паліцэйскім было дадзена ўказанне ўзмацніць патруляванне ў раёне чыгуначнага вакзала і пачаць пошукі зламысніка па ўказаных заяўнікам прыкметах. У выніку быў затрыманы падазраваны 1974 года нараджэння.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?