Віктар Януковіч падпісаў указ аб надзвычайных мерах па ліквідацыі наступстваў снегападаў ва Украіне: аб гэтым паведамляецца на сайце ўкраінскага прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы распарадзіўся, у прыватнасці, каб у барацьбе з непагаддзю дзяржслужбе па надзвычайных сітуацыях дапамагалі падраздзяленні ўзброеных сілаў.

Згодна з указам Януковіча, органы выканаўчай улады ўсіх узроўняў павінны забяспечваць дапамогу пацярпелым - у першую чаргу тым, хто трапіў у заторы на заснежаных дарогах. Прэзідэнт запатрабаваў, каб усе неабходныя дзяржаўныя рэсурсы былі накіраваныя на нармалізацыю транспартнай камунікацыі і забеспячэнне нармальнай жыццядзейнасці пацярпелых рэгіёнаў.

За суткі пачынаючы з пятніцы, 22 сакавіка, у некаторых частках Украіны, у тым ліку ў сталіцы - Кіеве, выпалі ападкаў звыш месячнай нормы. Гэта прывяло да маштабных збояў транспартных зносін.
На аўтамабільных дарогах утварыліся вялікія заторы, парушаная праца аэрапортаў.

Такога снегападу ў Кіеве не было нават зімой. За адну ноч утварыліся гурбы вышынёй два метры. У магазіны не завезлі свежы хлеб.

З-за снегападу кіроўцы пакінулі аўтамабілі на дарозе і пайшлі дадому пешшу. У некаторых крамах няма малака і хлеба - грузавікі не могуць развезці тавар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?