Брытанская паліцыя разглядае смерць прадпрымальніка Барыса Беразоўскага як «няясную», перадае AgenceFrance-Presse ўвечары ў суботу.
«Аддзел паліцыі даліны Тэмзы прыступіў да расследавання смерці
Па дадзеных тэлеканала Sky News, мёртвага Беразоўскага ў ванне знайшоў ахоўнік. Як распавёў сябар сям’і Беразоўскага Дзям’ян Кудраўцаў, прычынай смерці прадпрымальніка стала спыненне сэрца.
«Знешніх прыкмет самагубства няма. Няма слядоў ад шпрыцоў, няма прыкмет прыёму нейкіх таблетак — невядома ад чаго спынілася сэрца», — дадаў Кудраўцаў, заклікаўшы не спекуляваць здагадкамі пра самагубства Беразоўскага.Паводле яго слоў, прынамсі да ўскрыцця ніхто не скажа, ад чаго ён памёр.