На гарадскім узроўні, з абвяшчэннем Беларускім днём, у Саўт-Рыверы 25 Сакавіка адзначаюць з канца 1950-х

На гарадскім узроўні, з абвяшчэннем Беларускім днём, у Саўт-Рыверы 25 Сакавіка адзначаюць з канца 1950-х

На гарадскім узроўні, з абвяшчэннем Беларускім днём, у Саўт-Рыверы 25 Сакавіка адзначаюць з канца 1950-х.

На гарадскім узроўні, з абвяшчэннем Беларускім днём, у Саўт-Рыверы 25 Сакавіка адзначаюць з канца 1950-х.

Чалец гарадской рады зачытвае ўрачыстую пракламацыю.

Чалец гарадской рады зачытвае ўрачыстую пракламацыю.

Удзельнікі сённяшняга святкавання.

Удзельнікі сённяшняга святкавання.

23 сакавіка (субота) ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі) прайшло ўрачыстае святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
На флагштоку каля будынка гістарычнага музею на Галоўнай вуліцы горада (Мэйн-стрыт) залуналі два нацыянальныя сцягі: амерыканскі і беларускі бел-чырвона-белы.
Чалец Гарадской управы Мэцью Вон ад імя мэра горада зачытаў пракламацыю пра абвяшчэнне ў Саўт-Рыверы дня 25 сакавіка Днём Беларускай Незалежнасці.
Удзел у цырымоніі ўзялі прадстаўнікі гарадской управы, беларуска-амерыканскіх арганізацыяй, прыхаджане царквы св. Еўфрасінні Полацкай, прыватныя асобы. Пасля гэтага ў будынку Беларуска-Амерыканскага Цэнтра прайшоў традыцыйны пачастунак гасцей з гутаркамі на беларуска-амерыканскія тэмы.
Зазначым, што Беларускі дзень урачыста ў прысутнасці гарадскіх уладаў, з узняццём бел-чырвона-белага сцяга, адзначаюць у Саўт-Рыверы ад канца 1950-х гг.

***

    Саўт-Рывер -- горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.
    Актыўнае беларускае жыццё працягваецца ў гарадку і па сёння. У лістападзе 2012 г. беларусы адсвяткавалі 40-годдзе пабудовы царквы, а ў пачатку студзеня 2013 года -- Каляды
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?