Ты — пан зямлі,

я — пан свайго сумленьня,

і нада мною ты не валадар,

бо за табою крыўда пойдзе ценем

і будзе мсьціць разбураны алтар.

Дык ты дрыжы сярод уласных стражаў,

каб зьняць віну, шукай у сэрцы слоў.

А я пайду, і нехта ціха скажа:

— Вунь чалавек дарогаю пайшоў.

Паведамляю адрас, на які буду рада атрымліваць і ў новым годзе «Нашу Ніву». Грошы перакажу. Трымаймася!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?