На Альшанскіх могілках у Празе некалькі дзясяткаў беларусаў ушанавалі памяць першага прэзыдэнта БНР Пятра Крэчэўскага (1879-1928), ягонага пераемніка Васіля Захаркі (1877-1943), беларускага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981).

Цэнтрам святкаваньня было ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Волі. З кароткімі прамовамі выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, радны БНР Сяргей Навумчык і людзі, якія ўвайшлі ў гісторыю здабыцця незалежнасці Беларусі на пачатку 90-х: адраджэнцы 80-х і ранейшых гадоў Уладзімір Арлоў і Вінцук Вячорка. Таксама выступіў Уладзімір Барадач - адзін са стваральнікаў БЗВ. Былі зачытаныя прывітанні ад Зянона Пазьняка і Беларуска-Амерыканскага Задзіночання.

Дзень Волі ў Празе завяршыў канцэрт, дзе выступілі спявачка Весна Касэрас і рэпер Вінсэнт. ​

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?