Чарговы міні-фільм з серыі «Хроніка суднага часу». Стужка прысвечаная аднаму з лідараў партыі «Справядлівы Свет», журналісту Сяргею Вазняку, палітрэпрэсаванаму падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.

Ён працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Быў арыштаваны 20 снежня ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ.

30 сакавіка 2011 г. абвінавачванне было перакваліфікаванае на ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх).

20 траўня 2011 г. судом Фрунзенскага раёна Менска асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?