Затрыманага па дарозе ў Мінск полацкага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) непаўналетняга Уладзіміра Капелькіна адпусцілі.

Як паведаміла БелаПАН каардынатар аргкамітэта БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, каля трох гадзін Капелькіна пратрымалі ў Полацкім РАУС, а затым адпусцілі, прычым без выкліку ў міліцыю бацькоў.

Уладзімір Капелькін, якому праз 10 дзён споўніцца 18 гадоў, раніцай 24 сакавіка ехаў з Полацка ў Мінск. Маршрутнае таксі, у якім ён знаходзіўся, на выездзе з Полацка спынілі супрацоўнікі ДАІ. У маршрутку зайшоў чалавек у цывільным адзенні і вывеў маладога чалавека. Пры гэтым іншы актывіст БХД, які таксама накіроўваўся ў Мінск, змог паехаць далей.

Затрыманне Капелькіна патлумачылі тым, што ён, будучы непаўналетнім, сабраўся ў далёкую паездку без бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?