Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі апублікаваў фатаграфію супрацоўніка спецслужбаў, які здымаў яго падчас сённяшняй акцыі.
Па словах Анатоля Лябедзькі, супрацоўнік спецслужбаў знаходзіўся побач з ім увесь час шэсця і мітынгу.
Фота аператара палітык выклаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Адзначым, што падчас акцыі ў Дзень Волі ў Мінску, супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў у цывільным вялі аператыўную відэаздымку. Пасля акцыі прайшлі арышты некаторых яе ўдзельнікаў.