Супрацоўнікі Слонімскага РАУС не дазволілі сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правесці спартыўны забег па набяражнай канала Агінскага, прысвечаны 95-годдзю БНР.

Пасля таго, як слонімцы пачалі збірацца каля набярэжнай канала, іх акружылі 6 легкавушак з міліцыянерамі. Праўда ніхто з іх з машын не выходзіў, усе чакалі пачатку мерапрыемства. Пасля слонімцы разбіліся на некалькі груп і пайшлі праз невялікі драўляны мост на другі бераг канала. Разам з імі з адной машыны вышаў вядомы ўсім маёр міліцыі Вадзім Шчурскі і яшчэ адзін міліцыянер з кінакамерамі. На падыходзе былі іншыя міліцыянеры. Сябры згуртавання вырашылі спыніць хадзьбу па набярэжнай і сустрэцца ў прыватным доме. Праз некалькі хвілін каля 25 сяброў згуртавання сабраліся разам.

У прыватным доме і на панадворку дома і прайшло мерапрыемства. Падчас яго ішла размова пра стварэння БНР, пра якую цікава расказаў настаўнік Мікалай Барысік. А пісьменнік і гісторык Сяргей Чыгрын спыніўся на гісторыі паўстання 1863 года. А потым слонімцы пісалі дыктоўку, якую чытаў настаўнік-пенсіянер Мікалай Ракевіч. Пакуль гэтыя мерапрыемствы адбываліся, каля дома і на суседніх вуліцах дзяжурылі міліцыянеры з машынамі. Сёння вечарам і заўтра запланавана яшчэ некалькі акцый у Слоніме, прысвечаных Дню Волі.

Таксама слонімцы запусцілі над горадам бел-чырвона-белыя шары з прымацаванымі да іх улёткамі, у якіх апавядалася пра Дзень Волі і гісторыю БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?