Экс-мэр Масквы Юрый Лужкоў лічыць, што, нягледзячы на яго стаўленне да Барыса Беразоўскага, гнаны алігарх павінен быць пахаваны ў Расіі.

«Напэўна, у яго была выкладзеная апошняя воля. (…) Я думаю, што, вядома, яму трэба знайсці супакой на тэрыторыі Расіі», — цытуе «Інтэрфакс» інтэрв’ю. Лужкова тэлеканалу «Дождь».

Звесткі пра смерць Беразоўскага з’явіліся ўвечары 23 сакавіка. Брытанская паліцыя назвала яе «няяснай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0