Ляўрэатам
Карціна Руфуса Норыса упэўнена перамагла з 92 пунктамі па выніках галасавання міжнароднага журы ў Празе.Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 14 карцінаў ад еўрапейскіх кінарэжысёраў.Другое месца атрымаў фільм «Жыве Беларусь!» з 50 баламі, трэцяе — Miss Blue Jeans (38 балаў).
У склад журы ўваходзілі 33 асобы: як прызнаныя людзі кіно, так і кінааматары, вызначаныя аргкамітэтам кінафестываля.
Фільм паказалі 19 сакавіка ў Празе пры поўнай зале. Сябра журы Ітка Ганушова распавяла ў інтэрв’ю радыё «Свабода» пра свае ўражанні: «Я сапраўды здзівілася, наколькі прафесійна зроблены гэты фільм. Ён вельмі эмацыйны. Думаю, уся аўдыторыя гэта адчула.
Пасля ніводнага іншага фільму ў зале не было апладысментаў, а пасля „Жыве Беларусь“ людзі пляскалі і амаль паўставалі са сваіх месцаў.Быў адзін чалавек з беларускім сцягам. Выдатная атмасфера. І фільм вельмі кранае».
Іншая сябра журы Владка Вайцішкова лічыць, што вельмі важна, што фільм уздымае тэму Беларусі: «Я думаю, што фільм „Жыве Беларусь!“ — вельмі добры фільм. Гэта фільм пра важную тэму. І вельмі добра, што ён паказвае цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. І будзе добра, калі больш людзей пабачаць гэты фільм і калі яго пакажуць у кінатэатрах».
Кінастужка пабудаваная на рэальных падзеях. Яна апавядае пра змаганне беларускае моладзі супраць дыктатуры. Гэта першы фільм
Галоўны герой фільма —Яго допісы ўрок-музыка Мірон, гурт якога трапляе ў «чорны спіс», а сам ён — у войска.
На прэм’еру прыехаў рэжысэр Кшыштаф Лукашэвіч,фільм прадстаўляў ён і суаўтар сцэнару Франак Вячорка, а таксама выканаўца галоўнай ролі Зміцер Папко (Вінсэнт).
Febiofest з’яўляецца найбуйнейшым міжнародным кінафестывалем у Чэхіі, другім паводле прэстыжнасці пасьля фестываля ў Карлавых Варах.Фестываль паказвае шырокі спектр сучасных і рэтраспектыўных фільмаў з усяго свету. Фестываль быў заснаваны ў снежні 1993 года, сёлета ён адбываецца ў дваццаты раз.
Фільмы былі паказаныя ў Празе, пасля фестываль працягнецца ў іншых гарадах Чэхіі. Закончыцца 12 красавіка.