Каля 40 прадстаўнікоў украінскіх нацыянальна-патрыятычных партый і арганізацый мітынгуюць пад пасольствам Беларусі ў Кіеве з нагоды святкавання Дня Волі ў Мінску, падчас якога былі затрыманыя беларускія актывісты і трое грамадзян Украіны.

Пад будынкам пасольства сабраліся актывісты партыі «Свабода», Кангрэса ўкраінскіх нацыяналістаў, УНА-УНСО. У руках яны трымаюць партыйныя сцягі, а таксама сцягі Украіны і Беларусі.

Яны пратэстуюць супраць затрыманьня украінцаў у Мінску, а таксама беларускіх грамадзян падчас святкавання Дня Волі ў Менску, і патрабуюць іх вызвалення.

Яны лічаць, што «рэгулярныя арышты грамадзянаў Украіны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь справакаваныя імперскімі сіламі і накіраваныя на разрыў спрадвечнага ўкраінска-беларускага сяброўства».

Прысутныя таксама патрабуюць вызваліць шэраг беларускіх палітычных вязняў.

У звароце, раздадзеным журналістам, удзельнікі акцыі віншуюць беларускую нацыю са святам 95-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі і жадаюць «брацкаму беларускаму народу стаць сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі».

Акцыя праходзіць спакойна, парадак забяспечваюць каля дзясятка праваахоўнікаў, якія сталі шэрагам насупраць уваходу ў будынак амбасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?