Беларускi бок зможа свабодна распараджацца нафтай, якая будзе здабытая на iранскiм радовiшчы Джофейр. Аб гэтым паведамiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Iрана ў Беларусi Абдольхамiд Фекры 6 жніўня пасля завяршэння ў Мiнску сустрэчы парламенцкай дэлегацыi Iрана з членамi працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусi па супрацоўнiцтву з iранскiм парламентам.

Пасол Iрана дадаў таксама, што «ў хуткiм часе» ў Тэгеране павiнна адбыцца пасяджэнне сумеснай беларуска‑iранскай камiсii, на якой «будзе разглядаць пытаннi энергарэсурсаў». У пасяджэннi з беларускага боку павiнны ўдзельнiчаць прадстаўнiкi «Белтрансгаза» i «Белнафтахiма».

Абдольхамiд Фекры акрамя таго заявiў, што iранскi бок прапанаваў праект па будаўнiцтву гiдраэлектрастанцыi на тэрыторыi Беларусi. «Для гэтага мы прадугледзелi 100 млн еўра капiталаўкладанняў». Зараз па гэтай прапанове iдуць перамовы памiж бакамi.

Паводле слоў кiраўнiка працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусi, дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Анатоля Паўловiча, зараз Iран мае зацiкаўленасць у паскарэннi рэалiзацыi праграмы па стварэнню зборкi беларускiх трактароў i самазвалаў у Iране. Парламентарый дадаў таксама, што ў блiжэйшы час тавараабарот памiж краiнамi неабходна давесцi да 500 млн долараў. «Сёння лiчба складае каля 50 млн. У блiжэйшыя 5 гадоў аб’ём трэба павялiчыць у 10 разоў».

Анатоль Паўловiч дадаў таксама, што беларускаму боку цiкавы «вопыт Iрана ў заканадаўстве па аднаўляемых крынiцах энергii». Не абышлi ўвагай падчас сустрэчы парламентарыяў у Мiнску i пытаннi стварэння заканадаўчай базы па развiццю ядзернай энергетыкi.

Сяргей Кузняцоў, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0