На фота - паводка ў 2010 г. у Стаўбцоўскім раёне, фота Юліі Дарашкевіч.

На фота - паводка ў 2010 г. у Стаўбцоўскім раёне, фота Юліі Дарашкевіч.

На Віцебшчыне вышыня снежнага покрыва дасягае 60 сантыметраў.
Снег не пухкі, у ім вельмі шмат вады.

Калі б снег пачаў хутка таяць, то магла б здарыцца надзвычаная сітуацыя дзяржаўнага маштабу,

кажа кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў:

«Плюс нельга забываць, што на Украіне выпала шмат снегу, а гэта будзе ўплываць на Прыпяць і нашыя паўднёвыя рэкі.

Я разумею, што ўсе сумуюць па вясне. Але калі пачне таяць лёд разам са снегам, то будзе фактычна катастрофа».

Вясна пачне наступаць з бліжэйшых выхадных вельмі павольна, і гэта добра, адзначае Рабаў.

Дарэчы, самы халодны сакавік быў у Беларусі ў 1952 годзе.

А такая доўгая зіма, калі сакавік — фактычна зімовы месяц, была ў 1963 годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?