У Маскве святкаванне пачалося ў нядзелю, 24 сакавіка, калі ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускім паэтам і бардам Эдуардам Акуліным. Канцэрт пачаўся з спявання «Ваяцкага марша» — гімну БНР — а таксама з зачытання віншавальнага звароту Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Мерапрыемства было арганізаванае маскоўскім Таварыствам беларускай культуры імя Францішка Скарыны. У панядзелак, 25 сакавіка, у клубе Zavtra ў рамках курсаў беларускай мовы «Мова ці кава» прайшоў прагляд мультфільма «Неверагодны містэр Фокс», дубляванага на беларускую мову. Перад мультфільмам была праведзеная віктарына з пытаннямі па тэме БНР, а таксама адбыўся тэлемост з Менскам, з грамадскім актывістам Андрэем Кімам, які быў адным з ініцыятараў перакладу фільма на беларускую мову.

Вельмі шырока Дзень Волі сёлета святкаваўся ў Санкт-Пецярбургу.
22 сакавіка клуб «Беларусы Пецярбурга» арганізаваў канцэрт з удзелам Аляксандра Памідорава. На наступны дзень прайшла беларуская вечарына з праглядам фільма Юрыя Хашчавацкага «Дзень Волі», выступамі на тэму абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Да святкавання актыўна далучыліся сябры Беларусі з ліку расіян.

Суполка «Беларусы ў Маскве»

Суполка «Беларусы Пецярбурга»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?