Сёньня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска адбудзецца суд над Сяргеем Каваленкам, паведаміла яго жонка.
Сяргей Каваленка быў затрыманы напярэдадніпозна ўвечары і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Неўзабаве Сяргея даставяць у суд.
Паводле Алены Каваленкі, пра затрыманне Сяргей паведаміў праз тэлефон з міліцэйскага аўтазаку па дарозе ў Першамайскі РУУС.
Затрыманы ён быў нібыта за пераход дарогі ў неналежным месцы. Паводле якога артыкула будуць судзіць Сяргея Каваленку застаецца невядомым.
Алена Каваленка таксама паведаміла, што напярэдадні за іх домам сачылі супрацоўнікі міліцыі.
Каментары