«Чаму спынілася сэрца, эксперты змогуць высветліць праз пяць-шэсць месяцаў, калі будзе праведзена падрабязнае расследаванне»,— паведаміў парталу balsas.lt прадстаўнік Віленскай акруговай пракуратуры Раландас Імбрасас.
6 сакавіка Вайніцкі сказаў жонцы, што ідзе ў падвал, і не вярнуўся. Занепакоеная жонка сама спусьцілася ў падвал і знайшла там мужа са звязанымі рукамі і нагамі і заклееным ротам. Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць. Паводле паліцыі, на целе выяўленыя кровападцёкі і драпіны.
«Яны маглі ўзнікнуць ад таго, што ён ляжаў на зямлі. Чаму злачынцы яго звязалі — высвятляецца», — запэўніў Імбрасас.
Пракурор Імбрасас, які курырые расследаванне справы, кажа, што бальшыня сьведкаў ужо апытаныя:
«Чалавек працаваў на некалькіх працах, меў шмат кантактаў, дык людзей, якія нешта ведаюць, не бракавала».
Паводле Імбрасаса, ніводзін са сведкаў непасрэдна не чуў, каб Вайніцкаму нехта пагражаў: «Яны толькі чулі пра гэтыя пагрозы, але пра канкрэтныя абставіны не казалі».
Паводле пракурора, кола падазраваных выяўленае, аднак падставаў для затрымання і арышту хоць бы аднаго чалавека пакуль няма. Праваахоўныя органы даследуюць розныя версіі, і некалькі з іх ужо былі адхіленыя.