31 сакавіка ў паб-клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16) адбудзецца прэзентацыя новага альбома рок-гурта «Верасень» пад назвай «Караблі».

У канцэрце акрамя ўласна «Верасня» прыме ўдзел фолк-ф’южн калектыў «Вочы» (Гродна). Спецыяльны госць вечара — драматург, паэтка Дзіяна Балыка. У межах прэзентацыі новай кружэлкі будзе паказаны кароткаметражны фільм «Вяселля не будзе» (сцэнар Дзіяна Балыка, рэжысура Вольга Акуліч), саўндтрэк да якога створаны гуртом «Верасень».

Пачатак імпрэзы ў 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0