З анлайн-аўкцыёну eBay выдалілі абвестку пра продаж Расіі. Гэта адбылося прыкладна праз гадзіну пасля публікацыі навіны пра з'яўленне незвычайнага лота.

Правілы аўкцыёну не забараняюць выстаўляць на продаж дзяржавы, аднак адміністрацыя eBay мае права выдаліць лот па тых ці іншых прычынах (напрыклад, калі на аўкцыён выстаўлены рэчы, якімі прадавец на самай справе не валодае). За той час, пакуль абвестка знаходзілася на сайце, Расію ацанілі ў 100 тыс. даляраў.

***

Расію выставіў на продаж жыхар горада Белебей Рэспублікі Башкартастан.

Паводле прадаўца, краіна «афіцыйна выкарыстоўвалася» тысячу гадоў і знаходзіцца ў «нармальным стане». У якасці ілюстрацый да абвесткі выкарыстоўваюцца фатаграфія Крамля, палітычная карта Расіі, фатаграфіі футбольнай заўзятаркі і ракетнай устаноўкі «Таполя-М».

Прадавец таксама забяспечыў лот кароткім апісаннем з інфармацыяй пра плошчу краіны і колькасць яе насельніцтва.
Ён таксама патлумачыў паходжанне назвы краіны ад грэчаскага слова, якое ў сваю чаргу паходзіць ад візантыйскай назвы Кіеўскай Русі.

Стартавая цана лота складала адзін амерыканскі цэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?