Намеснік старшыні Патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і РПЦ Дзмітрый Смірноў прапанаваў увесці ў школах прадмет «Сэнс жыцця».

«Добра алгебра з геаметрыяй, добра і геаграфія з біялогіяй, добра і руская літаратура -- але галоўнай праблемы яны не вырашаюць», - заявіў айцец Дзмітрый, падкрэсліваючы, што рускім людзям неабходна змяніць свядомасць. «Трэба памяняць сэнс жыцця і яго кірунак", -- канстатаваў святар.

На думку протаіерэя, менавіта пагоня за ілжывымі мэтамі прывяла да таго, што ў Расіі «людзі ў асноўным панурыя і няшчасныя». У якасці асноўных напрамкаў развіцця айцец Дзмітрый назваў ўсведамленне адказнасці перад Богам і людзьмі, а таксама выкананне Божай волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?