У Брытаніі пройдзе коранерскае расследаванне абставінаў смерці Барыса Беразоўскага.

Яно прызначана на чацвер.

Паліцыя заявіла таксама, што ў аўторак прайшла фармальная працэдура апазнання цела. Незадоўга да сваёй смерці Барыс Беразоўскі казаў пра магчымасць самагубства,
распавёў карэспандэнту Бі-бі-сі Рычарду Галпіну адзін з блізкіх сяброў нябожчыка.

Галпін тады не ўспрыняў гэтыя словы сур’ёзна.

Сябар Беразоўскага таксама пацвердзіў, што той у апошні час прымаў антыдэпрэсанты.

У суботу 67-гадовы бізнэсовец быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў мястэчку Аскот у графстве Беркшыр непадалёк ад Лондана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?