Папа Францішак заявіў, што не будзе жыць у афіцыйных папскіх апартаментах на тэрыторыі Апостальскага палаца ў Ватыкане. Замест гэтага ён застанецца ў гасцявой рэзідэнцыі.

Па словах прадстаўніка Ватыкана Федэрыка Ламбардзі, новы кіраўнік Каталіцкай царквы не хоча адгароджвацца ад іншых людзей сценамі палаца.

Ён першы пантыфік больш чым за сто гадоў, які адмовіўся пасяліцца ў папскіх апартаментах.

Раней Францішак адмовіўся ад адмысловага «папамабіля», папрасіў замяніць трон у сваёй рэзідэнцыі на крэсла і стаў абедаць у агульнай сталовай.

Акрамя таго, на мінулым тыдні ён здзівіў уладальнікаў газетнага кіёска ў Буэнас-Айрэсе, асабіста патэлефанаваўшы ім і адмяніўшы дастаўку газет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?