Выступаючы сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска з апошнім словам, старшыня Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Юрый Дорн прызнаў сваю віну часткова.

Ён прызнаў віну ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ўхіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Абвінавачанне па чч. 1, 2, 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) Дорн не прызнаў, назваўшы яго «надуманым», і заявіў, што яно «не выцякае з матэрыялаў справы».

Максімальнае пакаранне па першым артыкуле — пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.
Другі артыкул прадугледжвае максімальнае пакаранне па трох частках у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох, да шасці і да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
21 сакавіка дзяржабвінаваўца Таццяна Рак запытала ў суда ў якасці пакарання для Дорна пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Дзяржабвінаваўца таксама прапанавала забараніць абвінавачанаму займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю, на працягу пяці гадоў і абавязаць яго выплаціць штраф у 500 базавых велічынь.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, прыгавор будзе абвешчаны 29 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?