Ліберальна-дэмакратычная партыя рыхтуецца вылучыць на мясцовых выбарах 2014 года шэсць тысяч кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч 27 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Мы аб’ехалі партыйныя арганізацыі па ўсіх абласцях, ва ўсёй краіне. І цяпер з гордасцю можам сказаць, што паставілі сабе задачу падрыхтаваць да вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў шэсць тысяч членаў партыі», — сказаў ён.

Паводле слоў Гайдукевіча, у партыі «бачаць гэтую лічбу рэалістычнай».
«Мы падрыхтуем шэсць тысяч чалавек для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты і будзем глядзець, як развіваецца сітуацыя да выбараў, пасля чаго і прымем мэтазгоднае рашэнне аб дакладнай колькасці кандыдатаў», — сказаў ён.

Гайдукевіч лічыць, што ў Беларусі «няма палітычнай партыі, палітычнай сілы, здольнай выставіць на мясцовых выбарах такую ж колькасць кандыдатаў у дэпутаты». «Мы гэта зробім з лёгкасцю. Але для нас галоўнае нават не колькасць кандыдатаў, а рэзерв, мы зможам падрыхтаваць шэсць тысяч чалавек, якія здолеюць дастойна прадстаўляць партыю на выбарах», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?