Уругвайскі хаўбек Пабла Габрыэль Гарсія ў бліжэйшы час можа стаць гульцом мінскага «Дынама».
Заўтра
Апошнія пяць гадоў уругваец выступаў у чэмпіянаце Грэцыі за ПАОК.Да гэтага ў багатай кар’еры Пабла Гарсія былі ўругвайскі «Пеньяроль», мадрыдскі «Рэал» і «Атлетыка», «Асасуна», «Сельта», «Мурсія», італьянскія «Мілан» і «Венецыя». Акрамя таго, на рахунку паўабаронцы больш за 60 матчаў за зборную Уругвая.
Зараз Пабла Гарсія знаходзіцца ў статусе вольнага агента — яго кантракт з грэчаскім клубам скончыўся ў сакавіку 2013 года.