Аляксандр Мартыненка, былы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі, цяпер працуе на пасадзе начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара ААТ «Белаграпрамбанк».

Мартыненка адзначыў, што ў банку «працуе нядаўна», таму пакуль нічога не можа сказаць наконт сваіх адчуванняў ад новай працы. Паводле яго слоў, параўноўваць абавязкі аднаго з кіраўнікоў медыяструктуры і прэс-прадстаўніка банка складана, бо гэта «не адно і тое ж».

На пытанне, ці можа ён у перспектыве вярнуцца на тэлебачанне, Аляксандр Мартыненка адказаў коратка: «Жыццё пакажа, нельга нічога загадваць зараней».

Аляксандр Мартыненка нарадзіўся ў 1971 годзе ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У студэнцтве працаваў у эфіры радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная». На тэлебачанне прыйшоў на пасаду намесніка галоўнага рэдактара Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі, затым кіраваў ім. Курыраваў нацыянальны адбор на песенны конкурс «Еўрабачанне» — конкурс «ЕўраФэст». У 2009 годзе ўзнагароджаны прэміяй «Тэлевяршыня» як лепшы вядучы ток-шоу («Ответный ход»). Апошняя пасады ў складзе медыяхолдынгу — намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі. У канцы 2011 года ўказам прэзідэнта быў звольнены з гэтай пасады «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Мартыненка -- другі муж памочніка прэзідэнта Беларусі Наталлі Пяткевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?