Адна з пацярпелых пры выбуху на Лынтупскім спіртзаводзе памерла, паведаміў галоўны доктар Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Чэкавы.

Несумяшчальныя з жыццём траўмы атрымала жанчына 1986 года нараджэння, якая праз некалькі гадзін пасля дастаўкі ў шпіталь памерла.

Стан яшчэ адной пацярпелай 1964 года нараджэння, якая знаходзіцца ў рэанімацыі з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і ударам галаўнога мозгу, ацэньваецца як стабільны. Яна агледжана нейрахірургам, які прыбыў у складзе брыгады лекараў з абласнога цэнтра. Яе жыццё па-за небяспекай, адзначыў Уладзімір Чэкавы.

Двое іншых пацярпелых - жанчына 1990 года нараджэння і мужчына 1980 года нараджэння - з траўмамі лёгкай ступені цяжкасці (апёкамі) знаходзяцца ў хірургічным аддзяленні. Бліжэйшы час ім прыйдзецца правесці ў сценах лякарні.

***

На Лынтупскім спіртзаводзе ў Пастаўскім раёне 27 сакавіка адбыўся выбух.

Паведамленне ў МНС паступіла ў 14:12. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася гарэнне на першым паверсе ўнутры пяціпавярховага жалезабетоннага будынка.

У цэху памерам 30×30 м па рэктыфікацыі спірту адбыўся выбух металічнай ёмістасці (2 куб.м)
з сівушным спіртам з наступным гарэннем прадукту на плошчы 8 квадратных метраў. Тэхналагічнае абсталяванне — 3 калоны і 4 ёмістасці са спіртам — не пашкоджана.
У выніку выбуху траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі тры жанчыны (1990, 1964 і 1986 года нараджэння) і мужчына 1980 года нараджэння.
Брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі яны дастаўлены ў Пастаўскую цэнтральную раённую бальніцу.

У цэху пашкоджана ёмістасць з сівушным спіртам, выбітыя шыбы, пашкоджаныя лесвіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?