Адзінаццаць гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў былы начальнік Клімавіцкага РАУС Аляксандр Арцёменка па абвінавачванні ў злачынстве карупцыйнай скіраванасці.

Як паведамілі ў Барысаўскім міжгарнізонным ваенным судзе, былы начальнік Клімавіцкага РАУС і два яго хаўруснікі-міліцыянеры, якія атрымалі восем і дзевяць гадоў пазбаўлення волі, былі прызнаныя вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах карупцыйнай скіраванасці. У судзе адмовіліся назваць артыкулы, па якіх былі асуджаныя былыя міліцыянеры, спаслаўшыся на тое, што прыгавор пакуль не ўвайшоў у законную сілу, а асуджаныя выказвалі намер падаць касацыйнае абскарджанне. Судовыя пасяджэнні праходзілі за зачыненымі дзвярамі.

Нагадаем, у студзені 2012 года МУС і Следчы камітэт спынілі злачынную дзейнасць службовых асоб органаў унутраных спраў і папярэдняга расследавання Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, якія вымагалі ў прадпрымальніка 500 тыс. даляраў.
У групу ўваходзілі старшы оперупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС, старшы следчы Клімавіцкага раённага аддзела ўпраўлення следчага камітэта па Магілёўскай вобласці і начальнік Клімавіцкага РАУС.

Першапачаткова ў дачыненні да затрыманых была распачатая справа па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?