Падатковыя органы Мінска падвялі вынікі тэматычнай акцыі «Здаў кватэру — заплаці падаткі» па выяўленні кватэраздатчыкаў, якія ўхіляюцца ад выплаты падаткаў. Акцыя была праведзена ў сярэдзіне лютага.

«За час правядзення акцыі ў адрас інспекцыі надышла інфармацыя наконт 153 адрасоў кватэр, якія здаюцца.

Аднак тэлефон не змаўкае і сёння»,
— адзначае прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску.
«Актыўную грамадзянскую пазіцыю праявілі людзі пажылога ўзросту.
Найбольшая колькасць званкоў паступіла наконт кватэр, размешчаных у Фрунзенскім, Цэнтральным і Заводскім раёнах Мінска, — паведамляюць у падатковай інспекцыі. Атрыманая інфармацыя грунтоўна прааналізавана супрацоўнікамі гарадской падатковай інспекцыі і выкарыстоўваецца для правядзення кантрольных мерапрыемстваў».

Так, поўнасцю праведзены кантрольныя мерапрыемствы наконт 38 названых адрасоў, факт нелегальнай здачы кватэры ўстаноўлены ў 16 выпадках. Даналічана да выплаты 2,4 млн. рублёў падаткаў, пені і штрафаў.

Падводзячы вынікі, у МПЗ адзначаюць, што ў апошні час «прасочваецца станоўчая дынаміка колькасці грамадзян, якія здаюць унаём жылыя памяшканні і добраахвотна выплачваюць падатак з даходу».
Так, калі на 1 сакавіка 2012 года на ўліку ў падатковых органах Мінска стаяла 31.157 кватэраздатчыкаў, то на 1 сакавіка 2013 года — 33.320.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?