Кожны год я наведваю хрысьціянскія канфэрэнцыі ў Рызе. Што мяне ўразіла сёлета — гэта тое, што латвійская царква займае пазыцыю перад выбарамі прэзыдэнта, якія адбыліся нядаўна. Пастар А.Лядзяеў з царкоўнай катэдры патлумачыў сваім прыхаджанам, на кім воля Божая, і заклікаў маліцца за кандыдата, які бліжэйшы да пазыцыі царквы. Потым выступіла дэпутатка Сойму Фэльдманэ, якая зьяўляецца прыхаджанкай іх царквы. І дасьціпна дала зразумець, чаму яна, як хрысьціянка, аддасьць свой голас за кандыдата Затлерса. «Я ўбачыла, што сп.Затлерс адказваў на пытаньні шчыра, пераканаўча. І таму я ўбачыла ў гэтым чалавеку патрыёта Латвіі. Канечне, мы павінныя маліцца, таму што палітычная машына жорсткая. Трэба, каб гэты чалавек устаяў у той маральнай і духоўнай пазыцыі, якую ён цяпер мае».

Вось так разважаюць вернікі ў Латвіі. Гэта прыклад, як павінныя сьвятары вучыць адрозьніваць дабро і зло ў палітыцы.

А ўяўляеце: перад нашымі мінулымі выбарамі выходзіць сьвятар і з царкоўнай катэдры абвяшчае, чаму мы павінныя маліцца за сумленнага і прыстойнага кандыдата А.Мілінкевіча. І чаму з біблійнага пункту гледжаньня нельга аддаваць свой голас за ўсім вядомага кандыдата, каб не гнявіць Бога. Ды гэта цяжка ўявіць!

Але час свабоды прыйдзе ў нашую краіну, і прыход гэтага часу нішто ня спыніць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?