У Валагодскай вобласці Расіі сутыкнуліся аўтобус, які перавозіў выхаванцаў пецярбургскага дзіцячага дома, грузавік і легкавік. Загінулі шасцёра дарослых, 21 дзіця паранена. Адзін з хлопчыкаў у рэанімацыі.
Па папярэдніх дадзеных, вінаваты ў аварыі — кіроўца грузавіка Scania, які выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтобусам. Пасля сутыкнення аўтобус загарэўся.
Аўтобус вяртаўся з экскурсіі.
Паводле звестак урада вобласці, у ім ехалі 25 выхаванцаў дзіцячага дома № 8