У бліжэйшыя суткі, 29 сакавіка, значная частка краіны застанецца пад уплывам халоднага антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на Арлоўскую вобласць Расіі.

Аднак, у другой палове дня на паўднёвы захад краіны перамесціцца франтальны раздзел з Польшчы, услед за якім пачне паступаць больш цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы.
Ноччу па краіне будзе пахмурна, без ападкаў, тэмпература паветра панізіцца да -5 .. -11°С, па ўсходзе краіны да -12 .. -17°С.

Раніцай і днём чакаецца паступовае павелічэнне воблачнасці і ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру парывамі да 14 м/с. У другой палове дня ў паўднёва-заходніх раёнах прагназуецца снег, мокры снег, месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Максімальная тэмпература паветра днём па краіне складзе -1 .. +4°С. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, раніцай і днём будзе падаць.

У наступныя двое сутак у краіне чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я.

У суботу, 30 сакавіка, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і больш цёплых паветраных мас, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы.

Ноччу на большай частцы краіны пройдзе снег, днём чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У начныя гадзіны моцны парывісты вецер.
Тэмпература паветра ўначы -1 .. -7°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да -10°С, днём -1 .. +5°С.

У нядзелю, 31 сакавіка, надвор'е ў нашай краіне абумовіць поле паніжанага атмасфернага ціску.

Месцамі кароткачасовы снег, мокры снег, днём па поўдні з дажджом.
У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 0 .. -6°С, пры праясненнях да -10°С, днём -1 .. +5°С, паведамляе pogoda.by.
Як адзначыла галоўны сіноптык Беларускага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук, красавік стартуе пад уплывам актыўных атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над Балканскай паўвыспай. На большай частцы краіны будзе назірацца зімовы характар ​​надвор'я: пройдзе снег і мокры снег.
Месцамі моцны снег і наліпанне мокрага снегу, у некаторых частках краіны закруціць слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе 1--6 са знакам мінус, днём - ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці ноччу чакаецца ад 0 да плюс 2, удзень - ад 5 да 10 градусаў цяпла.

У аўторак, 2 красавіка, тэрыторыя Беларусі апынецца ў тылавой частцы паўднёвага цыклону, які перамесціцца з Балкан углыб еўрапейскай тэрыторыі Расіі. На большай частцы Беларусі чакаецца кароткачасовы снег і мокры снег. Месцамі закруціць завіруха, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да мінус 6 градусаў, па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 8 градусаў, днём прагназуецца ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

У сераду, 3 красавіка, пад абаронай вобласці павышанага ціску істотных ападкаў у Беларусі не чакаецца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў са знакам мінус, днём будзе ад 0 да 6 градусаў са знакам плюс, паведамляе дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?