Параненая стрэлам у галаву баевікамі Талібана 15-гадовая пакістанская праваабаронца Малала Юсафзай падпісала кантракт на 3 млн даляраў за напісанне мемуараў.

Выратаваная бірмінгемскімі дактарамі юная актывістка апісала сюжэт будучай кнігі як гісторыю мільёнаў дзяцей без доступу да адукацыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

***

У пачатку 2009 г. у 11 гадоў Малала стала вядома дзякуючы блогу, што яна пісала для Бі-бі-сі. У блогу яна падрабязна распавядала пра сваё жыццё пры рэжыме талібаў, пра іх спробе ўзяць пад кантроль даліну Сват і пра свае погляды на адукацыю для дзяўчынак.
У канцы 2009 года пакістанскія ваенныя разгарнулі поўнамаштабны наступ супраць баевікоў, што прывяло да выгнання талібаў з даліны Сват. Малала Юсуфзай заняла першае месца на штогадовай Нацыянальнай пакістанскай маладзёжнай прэміі міру за сваё апісанне падзей у блогу.
9 кастрычніка 2012 Малала вярталася дадому з школы на школьным аўтобусе; аўтобус быў спынены людзьмі ў масках і з зброяй. Адзін з баевікоў зайшоў у аўтобус і стаў пытацца дзяцей, хто з іх Малала Юсуфзай. Калі яе асоба была высветлена, таліб двойчы стрэліў у дзяўчынку, патрапіўшы ў галаву і шыю.
Адна з куль прайшла навылёт і дзве дзяўчынкі, якія сядзелі ззаду Малалы, таксама атрымалі па агнястрэльным раненні. Малалу даставілі ў крытычным стане ў ваенны шпіталь горада Пешавар. Пасля трохгадзіннай аперацыі хірургам удалося дастаць кулю з яе мозгу. Дзяўчынка была ў коме, шанцы на яе выздараўленне былі невялікія.

Калі стан Малалы стаў стабільны, пакістанскі ўрад арганізаваў для яе авіяпералёт у Вялікабрытанію. Дзяўчынку выратавалі дактары ў Бірмінгеме. Зараз Малала Юсуфзай з сям'ёй жыве ў Брытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?