У Магілёве з інтэрната высяляюць сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Мікалая Залознага. Фармальная падстава — у сувязі са спыненнем працоўных адносінаў.

Сам жа 67-гадовы партыйны актывіст лічыць, што прычына звальнення з працы і высялення з інтэрната — яго апазіцыйная дзейнасць.
Падчас леташняй выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў ён збіраў подпісы за свайго аднапартыйца Леаніда Падбярэцкага. Гэта выклікала негатыўную рэакцыю кіраўніцтва камунальнага прадпрыемства, якому належыць інтэрнат.

Залозны працаваў сантэхнікам на камунальным жыллёва-эксплуатацыйным прадпрыемстве. Абслугоўваў некалькі інтэрнатаў. Як ён сцвярджае, нараканняў на яго працу не было. А

вось калі пачаліся выбары, кажа актывіст, да яго пачалі чапляцца. Прапанавалі падпісаць дамову, што ён згаджаецца выконваць працу ва ўмовах пагаршэння ўмоў, гэта значыць скасавання даплат за сумяшчэнне прафесіі ў сувязі з вытворчай неабходнасцю
. Залозны адмовіўся, і яго звольнілі. Ён судзіўся, але суды прайграў. Цяпер да 13 красавіка ён павінен выселіцца з інтэрната.

Залозны: «Я іх за руку схапіў, калі камендант і выхавацель збіралі подпісы па даручэнні начальніка. А потым высветлілася, што яны ні ў якую ініцыятыўную групу не ўваходзілі. Я ім тады сказаў, што я таксама збіраю подпісы за іншага кандыдата. Во тады яны спалохаліся, і вось адкуль увесь сыр-бор. Усё гэта дакументальна зафіксавана. А цяпер я, зразумела, у іх вораг № 1».

Залозны не мае іншага месца жыхарства.

«Буду бамжом! Хто мяне цяпер прапіша ў 67 гадоў? Я прыехаў у Беларусь з Мурманска, калі перабудова была. Атрымаў тут грамадзянства. А цяпер у мяне гады такія, што ні крэдыт не возьмеш — нічога», —
кажа ён.

Залозны вінаваціць у сваіх праблемах начальніка жыллёва-эксплуатацыйнага прадпрыемства Паўла Шышова. Сцвярджае, што той помсціць яму за прынцыповую пазіцыю падчас выбараў. Сам жа спадар Шышоў абвінавачанні лічыць беспадстаўнымі.

У кіраўніцтве БСДП «Грамада» заяўляюць, што сочаць за сітуацыяй, у якой апынуўся Мікалай Залозны. Абяцаюць яму падтрымку. Сябра прэзідыума партыі Ігар Барысаў запэўнівае:

«Гарантую, што на вуліцы ён не застанецца.
Пра Шышова магу сказаць, што такія людзі не маюць маральных прынцыпаў, таму выслужваюцца перад рэжымам…»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?