На аснове аналізу наяўнай у Мінску сітуацыі з крадзяжамі пракуратура горада ініцыюе шэраг прапаноў у адрас Мінгарвыканкама і грамадзян.
Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, за два месяцы 2013 года ў сталіцы зарэгістравана 1.796 крадзяжоў, што на 21,4% менш, чым за аналагічны перыяд 2012 года. Але ў пракуратуры выклікае трывогу той факт, што
значную ўдзельную вагу ў гэтым масіве злачынстваў складаюць крадзяжы з аўтамашын і кішэнныя крадзяжы.Так, напрыклад, за дзяжурныя суткі 26—27 сакавіка было зарэгістравана 27 крадзяжоў, з якіх 11 — з аўтамашын, 12 — кішэнныя.
Паводле слоў Балашава,
пракуратура прапаноўвае Мінгарвыканкаму разгледзець пытанне аб устаноўцы камер відэаназірання ў дварах жылых дамоў і надалей прадугледзець устаноўку такіх сістэм на этапе будаўніцтва і праектавання жылога сектара.
Аўтаўладальнікам пракуратура настойліва рэкамендуе ў мэтах папярэджання крадзяжоў з аўтатранспарту арганізаваць пазменнае дзяжурства на дваровых аўтастаянках.
Што да прафілактыкі кішэнных крадзяжоў, то тут, як адзначыў Балашаў, пракуратура ў першую чаргу заклікае да пільнасці саміх грамадзян, якія часта становяцца ахвярамі злачынстваў з-за сваёй бестурботнасці і няўважлівасці.
0
0
0
0
0
0