У фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі паміж «Металургам» і «Нёманам» лік стаў 2:0 на карысць каманды з Гродна.

28 сакавіка ў Жлобіне «Нёман» атрымаў перамогу ў авертайме — 2:1 (0:1, 1:0, 0:0, 1:0). Напярэдадні гродзенцы былі мацней у асноўны час — 3:1 (0:1, 3:0, 0:1).

Наступныя дзве сустрэчы пройдуць у Гродне 31 сакавіка і 1 красавіка. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з камандаў.

У рэгулярным чэмпіянаце «Металург» заняў першае месца, «Нёман» — трэцяе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?