Тарашкевіца, наркамаўка, бракуе толькі лацінкі і арабскай вязі — так сёння выглядае беларуская вікіпедыя. Нашая вольная энцыклапедыя знаходзіцца недзе паміж п’емонцкаю і латышскаю вікі, калі лічыць па колькасці артыкулаў. У Беларусі гэтаму праекту наканавана было памерці, калі б не група апантаных энтузіястаў, якія атрымліваюць ад гэтага занятка маральнае задавальненне і нічога болей.
Відэапраект «Апантаныя» прысвечаны дзейнасці грамадскіх ініцыятываў і арганізацыяў. Болей відэа на старонцы у Фэйсбуку і Укантакце.
Каментары