Сёлета ў ім згуляе дванаццаць каманд. Летась ніхто не вылецеў, а вось эліту папоўніў магілёўскі «Дняпро».

БАТЭ ў чарговы раз паспрабуе захаваць чэмпіёнскі тытул. Але зрабіць гэта будзе цяжка — найперш праз умацаванне мінскага «Дынама», якое падпісала першакласных легіянераў (Абода, Сычоў, Захіравіч).
Захаваў асноўны склад салігорскі «Шахцёр», крэпка выглядае «Мінск». Зноў вялікія спадзяванні звязваюцца «Тарпеда-БелАЗ». Пэўна, не будзе статыстам і «Нёман». А вось чаго чакаць ад абноўленага «Гомеля» мала хто ведае.

Астатнія клубы («Белшына», «Дынама» (Берасце), «Славія», «Дняпро» і «Нафтан») найхутчэй будуць змагацца максімум за траплянне ў першую «шасцёрку», а то і ўвогуле за выжыванне.

30 сакавіка сустракаюцца: «Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна), «Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Брэст), «Нафтан» (Наваполацк) — «Шахцёр» (Салігорск), «Дняпро» (Магілёў) — «Гомель».
31 сакавіка падужаюцца: «Нёман» (Гродна) — «Славія» (Мазыр). А таксама эль-класіка (ці бульбакласіка, як каму больш падабаецца) беларускага футболу: БАТЭ (Барысаў) — «Дынама» (Мінск). Сустрэча пройдзе ў Жодзіне, бо ў Барысаве не падрыхтаванае. Пачнецца, а 17 гадзіне. Будзе трансляцыя на «Беларусь-2».
Па звестках газеты «Прессбол», найбольшы бюджэт сёлета будзе мець барысаўскі БАТЭ — 6,5 мільёны даляраў.
Столькі ж як летась. У мінскага «Дынама» — 6 мільёнаў, у «Шахцёра» — 5, у «Дняпра» — 3,5, у «Гомеля», «Нёмана» і «Тарпеда-БелАЗ»- па 3.

Найменшы бюджэт у «Нафтана» — 1,5 мільёны. У «Славіі» і «Белшыны» — 1,8.

У заяўку каманд трапіла 70 легіянераў (хаця расейцы і казахі такімі ўжо не з’яўляюцца). У мінулым годзе было 58.
Зноў найбольшая колькасць легіянераў у нас з Украіны — 15 чалавек. Следам ідзе Расія — 11, Сербія — 8, Літва і Грузія — па 5.
Па тры чалавекі прадстаўляюць Латвію, Нігерыю, па два — Уругвай, Эстонію, Балгарыю, Малдову, па аднаму — Арменію, Кот-д’Івуар, Боснію, Румынію, Калумбію, Македонію, Казахстан, Бразілію, Польшчу, Туркменістан, Японію, Сенегал.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?